21 лютага - Міжнародны дзень роднай мовы
21.02.202421 лютага прайшоў тэматычны дзень у дзіцячым садзе
Наша ўстанова дашкольнай адукацыі не засталося ў баку, усе ўдзельнікі адукацыйнага працэсу былі ўключаны ў сюжэтную лінію Міжнароднага дня роднай мовы.
Сёння сам час патрабуе звярнуцца да сваіх вытокаў, далучаць дзяцей да беларускай нацыянальнай культуры, паглыбляць знаёмства з родным краем, беларускімі традыцыямі, фальклорам, прывіваць пачуццё грамадскасці, любові да Радзімы. Вельмі важна навучыць дзяцей з павагай ставіцца да беларускай мовы, не саромеючыся на ёй размаўляць.
Сустрэчы з бацькамі і дзецьмі прайшлі ў фармаце інтэрактыўных гульняў "Маё любімае слова па-беларуску" і " Для мяне родная мова-гэта....». Для бацькоў былі падрыхтаваныя інфармацыйныя лісткі "Міжнародны дзень роднай мовы". У малых на працягу дня праходзілі мерапрыемствы, на якіх яны даведаліся шмат цікавых фактаў пра гісторыю свята, праслухалі казкі і калыханкі на беларускай мове, вершы, з задавальненнем слухалі песні, гулялі ў народныя гульні.